ДЗЯРЖАЎНЫЯ СВЯТЫ БЕЛАРУСІ, ІНШЫЯ СВЯТОЧНЫЯ І ПАМЯТНЫЯ ДНІ:

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ: 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ
Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці беларус.
Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

ДЗЕНЬ НАЗАЛЕЖНАСЦІ
У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

СВЯТОЧНЫЯ ДНІ
1 студзеня – Новы год
7 студзеня – Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
8 Сакавіка – Дзень жанчын
1 Мая – Свята працы
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
25 снежня – Ражство Хрыстова (каталіцкае)

ПАМЯТНЫЯ ДНІ
У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.
Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня
26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

НАРОДНЫЯ СВЯТЫ
Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

КАЛЯНДАР СВЯТОЧНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДЗЁН, ЯКІЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА НЕРАБОЧЫМІ Ў БЕЛАРУСІ
1 студзеня – Новы год
7 студзеня – Ражство Хрыстова (праваслаўнае)
8 Сакавіка – Дзень жанчын
9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня — Радаўніца
1 Мая — Свята працы
9 Мая — Дзень Перамогі
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
25 снежня – Ражство Хрыстова (каталіцкае)